Уцёкі з Шаўшэнка
Уцёкі з Шаўшэнка[заўв 1] (англ.: The Shawshank Redemption) — культавы амерыканскі фільм-драма 1994 года, зняты рэжысёрам Фрэнкам Дарабонтам па аповесці Стывена Кінга «Рыта Хейуарт і ўцёкі з Шаўшенка» (англ.: Rita Hayworth and Shawshank Redemption). Фільм упэўнена займае лідарскія пазіцыі ў спісах найлепшых фільмаў усіх часоў па выніках галасавання гледачоў. Станам на студзень 2024 года фільм займае першае месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb і трэцяе месца ў спісе «250 найлепшых фільмаў па версіі наведвальнікаў сайта «КиноПоиск». АпісаннеЭндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі знаходзіць у турме сябра - Рэда. Рэд займаецца кантрабандай рэчаў неабходных для зняволеных. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт… У ролях
ЗаўвагіКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia