Роджэр Дзікінс
Сэр Роджэр Аляксандр Дзікінс (англ.: Roger Alexander Deakins; нар. 24 мая 1949, Торкі, Англія) — англійскі кінааператар. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу ў фільмах «Бягун па лязе 2049» і «1917» (таксама трынаццаціразовы намінант на гэтую прэмію) і пяціразовы ўладальнік прэміі BAFTA за аператарскую працу ў фільмах «Чалавек, якога не было», «Старым тут не месца», «Жалезная хватка», «Бягун па лязе 2049» і «1917». Член Брытанскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў. Адзін з самых паважаных аператараў у Галівудзе. Вядомы па шматгадовым супрацоўніцтве з братамі Коэн, а таксама па фільмах «1984», «Сід і Нэнсі», «Уцёкі з Шаўшэнка», «Гульні розуму», «Вёска», «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса», «Сумнеў», «007: Каардынаты „Скайфол“» і «Забойца». Фільмаграфія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia