ФК Атлант Кобрын
«Атлант» — беларускі футбольны клуб з Кобрына Брэсцкай вобласці. З 2021 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяСезон 2021У сезоне 2021 года «Атлант» дэбютаваў ў Другой лізе. Увесь сезон «Атлант» ішоў у сярэдзіне табліцы зоны «Захад» дывізіёна Брэсцкай вобласці. Заняўшы 4-е месца ў зоне «Захад», «Атлант» павінен быў згуляць матч за 7-е месца ў дывізіёне Брэсцкай вобласці, але «Надзея» (Баранавіцкі раён) не прыехала на сустрэчы і ёй было залічана тэхнічнае паражэнне. У Кубку Беларусі 2021/2022 «Атлант» у папярэднім раўндзе перамог «Пружаны», у 1-м — «Крэчат» з Бярозы і ў 2-м раўндзе прайграў «Белшыне» (Бабруйск) з Першай лігі. Сезон 2022У сезоне 2022 года «Атлант» увесь час знаходзіўся на апошнім месцы зоны «Захад» дывізіёна Брэсцкай вобласці, набраўшы 3 ачкі. У Кубку Беларусі 2022/2023 «Атлант» у першым жа раўндзе па Брэсцкай вобласці прайграў «Маларыце». Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia