ФК Вертыкаль Калінкавічы
«Вертыкаль» — беларускі футбольны клуб з горада Калінкавічы, заснаваны ў 1996 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяЗ часу стварэння ў 1996 годзе клуб гуляў у Другой лізе. У 2003—2004 гадах правёў два сезоны ў Першай лізе, але потым вярнуўся на ранг ніжэй. У пачатку 2012 з-за фінансавых цяжкасцей клуб не быў дапушчаны да Другой лігі[1]. У сезонах 2012 і 2013 калінкавіцкі клуб выступаў у чэмпіянаце вобласці, у 2013 годзе здолеў стаць чэмпіёнам Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 годзе стала вядома аб вяртанні «Вертыкалі» ў склад Другой лігі[2]. Правёўшы ў трэцім дывізіёне тры сезоны, у пачатку 2017 года каманда зноў пакінула рэспубліканскую арэну[3]. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Вертыкаль» была адроджана і далучылася да Другой лігі. Эмблемы
Дасягненні
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia