ФК Жодзіна-Паўднёвае
«Жодзіна-Паўднёвае» — беларускі футбольны клуб з Жодзіна Мінскай вобласці, існаваў у 2011—2024 гадах. ГісторыяКлуб заснаваны ў 2011 годзе. Доўгі час выступаў на аматарскім узроўні ў мінскай АЛФ. У сезоне 2022 года «Жодзіна-Паўднёвае» дэбютавала ў Другой лізе. Увесь сезон «Жодзіна-Паўднёвае» ішлі ў верхняй палове табліцы зоны «Поўнач» дывізіёна Мінскай вобласці. Пасля перамогі па пенальці ў паўфінале дывізіёна Мінскай вобласці над «Бабоўняй», «Жодзіна-Паўднёвае» перамагло ў фінале «Вікторыю» з Мар’інай Горкі. На фінальным этапе Другой лігі клуб перамог у 1/8 фіналу «Новую Прыпяць», аднак у чвэрцьфінале саступіў «Крумкачам». Перамогі ў матчах за 5—8 месцы прынеслі клубу выніковы пяты радок. У лістападзе 2022 года клуб падаў заяўку на праходжанне ліцэнзавання ў Першую лігу[1]. 10 сакавіка 2023 года «Жодзіна-Паўднёвае» разам з іншымі клубамі атрымала ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[2]. Каманда добра пачала чэмпіянат, у тым ліку ў матчах з фаварытамі — згуляла ўнічыю з «Віцебскам» (0:0) і перамагла магілёўскі «Дняпро» (1:0), аднак пазней паспяховыя адрэзкі чаргаваліся з няўдалымі, і жодзінцы знаходзіліся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Тым не менш, выдатныя вынікі пад канец сезона (шэсць перамог запар, многія з якіх аказаліся разгромнымі) дазволілі камандзе фінішаваць на сёмым радку з 17. У лютым 2024 года клуб заявіў пра спыненне існавання з-за фінансавых праблем[3]. ДасягненніСтатыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia