Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года. Лідарства ў табліцы хутка захапіў дзяржынскі «Арсенал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лакаматыў», аднак у верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клуб не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу[1]. Пасля гэтага чыгуначнікаў у табліцы перагналі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат ачкоў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасць ачкоў, аднак па дадатковых паказчыках (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам выйшаў у Вышэйшую лігу. «Віцебск» пасля перамогі ў пераходных матчах над «Энергетыкам-БДУ» (0:0, 1:0) таксама здабыў павышэнне. Склад удзельнікаўПершапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2022 у Вышэйшую лігу выйшлі наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь» і рагачоўскі «Макслайн», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі дзяржынскі «Арсенал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне трох каманд (з першых васьмі месцаў), каб павялічыць склад лігі з 13 каманд да 16. 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[4]. 10 студзеня 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў «Макслайна» было вырашана, што клуб у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5]. 2 сакавіка 2023 года «Макслайн» афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[6]. Сярод першых васьмі клубаў Другой лігі па выніках сезона 2022 у лістападзе 2022 года было праведзена апытанне, згодна з якім павысіцца былі гатовыя чатыры: «Ніва» з Доўбізна (1-е месца), мінскія «Крумкачы» (2-е месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4-е месца) і «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца)[7]. 6 студзеня 2023 года па выніках нарады клубаў Першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзавання будуць дапушчаны 18 клубаў[8]. Клубы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы з 16 удзельнікамі, таксама ў якасці запасных варыянтаў разглядалася запрашэнне ахвочых клубаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу Другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020». 13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжання ліцэнзавання і ўдзелу ў Першай лізе[9], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[10]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання замест клубаў, якія адмовіліся[11]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у Першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка па выніках паседжання камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у Першай лізе ў сезоне 2023[12]. 6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: з Першай лігі ў Вышэйшую наўпрост выходзяць дзве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда Першай лігі гуляе пераходныя матчы з 14-й камандай Вышэйшай лігі; з Вышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае з Першай лігі апошняя каманда, а з Другой лігі ў Першую павышаюцца тры клубы[13]. Такім чынам, у сезоне 2024 планаваўся ўдзел 18 каманд у Першай лізе. 16 сакавіка 2023 года адбылася жараб’ёўка Першай лігі[14]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
Іншыя зменыКлубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 25 лістапада 2023 Пераходныя матчыПа выніках сезона «Віцебск» атрымаў права на пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мінскага «Энергетыка-БДУ» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Віцебск» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год. Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: [15] Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia