ФК Нёман-Белкард
«Нёман-Белкард» — беларускі футбольны клуб з горада Гродна. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяКлуб заснаваны ў 1992 годзе пад назвай «Кардан-Флаерс» як каманда завода «Белкард» і спачатку гуляў у Трэцяй лізе. У 1994 годзе клуб выйграў яе і выйшаў у Другую лігу, дзе гуляў да 1998 года, калі аб’яднаўся з гродзенскім «Нёманам» у «Нёман-Белкард». У 2006 годзе клуб быд адроджаны пад назвай «Дынама-Белкард» і адразу выйграў Другую лігу. У 2009 годзе назва была скарочана да «Белкард». Па выніках сезона 2011 клуб страціў месца ў Першай лізе. Сезон 2012 правёў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, а з 2013 года не ўдзельнічаў у дарослых рэспубліканскіх спаборніцтвах, выступаў толькі на юнацкім узроўні. Пазней «Белкард» стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, на некаторы час аб’ядноўваўся з «Мастамі». У 2022 годзе пад назвай «Нёман-Белкард» далучыўся да Другой лігі, дзе перамог у Гродзенскім дывізіёне і выйшаў у плэй-оф, дзе заняў выніковае 7-е месца. Папярэднія назвы
Дасягненні
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Вядомыя ігракіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia