Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995 — другі па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд другой паловы 1995-га года. У сувязі з пераходам на сістэму правядзення чэмпіянатаў "вясна—восень" турнір праходзіў у адзін круг. Першапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд, але яшчэ перад пачаткам сезону спыніла існаванне каманда «Сантанас» з Самахвалавіч, у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. Перамогу і адзіную пуцёўку ў Першую лігу атрымаў клуб «Нафтан-Дэвон» з Наваполацка. Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Стыкавыя матчыЗгодна з рэгламентам, другая каманда Другой лігі (пінскі «Камунальнік») сустракалася за месца ў Першай лізе з перадапошняй камандай Першай лігі (бабруйскі «Шыннік»). «Шыннік» захаваў месца ў Першай лізе, «Камунальнік» вярнуўся ў Другую лігу. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia