Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі
Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі (1858—1930) — беларускі жывапісец, педагог. БіяграфіяПаходзіць са старога шляхецкага роду Бомбаль-Дмахоўскіх. Нарадзіўся на Піншчыне. Вучыўся ў 1873—1877 гадах у Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, у Кракаве ў Я. Матэйкі. У 1907 годзе разам з беларускім мастаком Апалінарыем Гараўскім выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. З 1920 г. асістэнт факультэта мастацтваў у Вільні, выкладаў малюнак. Пахаваны на могілках Роса ў Вільне. Творчасць![]() Пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы i пейзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публікаваўся ў пачатку 20 стагоддзя ў віленскіх часопісах «Kwartalnik Litewski » («Квартальнік літоўскі»), «Litwa i Ruś» («Літва i Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў (Леха, Крака, Мешкі II, Пяста i інш.), гістарычных асоб (Т. Касцюшкі, Напалеона), дзеячаў культуры (А. Міцкевіча і інш.). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia