Апалінарый Гіляравіч Гараўскі
Апалінарый Гіляравіч (Гілярыевіч) Гараўскі (18 (30) студзеня 1833[1], маёнтак Наборкі[1], Ігуменскі павет Мінскай губерні, цяпер Клічаўскі раён — 28 сакавіка 1900, Санкт-Пецярбург) — беларускі мастак XIX стагоддзя. Брат мастакоў Іпаліта і Гілярыя Гараўскіх[2]. У літаратуры даюць таксама іншыя месцы нараджэння Апалінарыя Гараўскага, напрыклад, Уборкі ў Чэрвеньскім раёне, або «Уборкі, сёння ў межах вёскі Астроўкі»[3][4] у Берэзінскім раёне, пры тым адлегласць паміж цяперашнім урочышчам Уборкі і Астроўкамі каля 5 км. У 2023 годзе месца нараджэння Апалінарыя Гараўскага ўдакладнена па метрычнай кнізе як ваколіца Наборкі[1] (цяпер Новыя Набаркі ў Клічаўскім раён). БіяграфіяПаходжанне і сям’я![]() Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францішкавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гелярыю ад дзеда мастака Францішка Гараўскага[5]. У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі[1]), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі[1]), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі[1] ― пасля 1864)[6], Апалінары (1833, Наборкі[1] ―1900), Караль (1838, Уборкі[1] ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі[1] ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі[1] ― пасля 1875).[1] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[7]. Ваколіца Уборкі цяпер не існуе, урочышча за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя і 5 км на ўсход ад Брадца Бярэзінскага раёна. Адукацыя![]() Апалінарый вучыўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе ў 1842—1850 гадах. Яшчэ ў дзяцінстве паказаў здольнасці да малявання. Вядомы архітэктар Мікалай Бенуа, які бываў у свайго дзядзькі, начальніка кадэцкага корпуса, звярнуў увагу на адоранага хлопчыка і ў 1850 годзе садзейнічаў яго пераводу ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў[2] з прызначэннем часовай штогадовай дапамогі ў памеры жалавання гвардыі прапаршчыка. У Акадэміі Гараўскі вучыўся ў М. Н. Вараб’ёва і Ф. А. Бруні[8] вольнапрыходным вучнем да 1854 года. Напісаны ў першыя гады вучобы (1852), падчас канікулаў у родавым маёнтку, пейзаж «Балота» зацікавіў акадэмічны савет і быў набыты ва ўласную калекцыю спадкаемцам расійскага стальца. У 1853 годзе А. Гараўскі стварыў карціну «Від Ручэйскага возера блізу горада Таропца», якая прынесла яму малы залаты медаль і была набыта калекцыянерам В. А. Кокаравым . За дыпломную работу, выкананую ў 1854 годзе[9], — карціну «Від у Пскоўскай губерні» А. Гараўскі атрымаў вялікі залаты медаль і званне «класнага мастака» з прысваеннем чыну 14 класа згодна «Табелі аб рангах». У гэтым жа годзе А. Гараўскаму быў прысвоены вялікі залаты медаль за пейзаж «Від у маёнтку графа Кушалёва-Безбародкі Краснапольцы ў Пскоўскай губерні». Восенню 1855 года вярнуўся ў Беларусь, у мястэчка Свіслач. У тым жа годзе ажаніўся з дачкой палкоўніка Міхаіла Бенуа Аляксандрай. У 1855—1860 гадах як пенсіянер атрымаў стыпендыю на ўдасканаленне майстэрства за мяжою, вучыўся ў навучальных установах і студыях ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы[9], стажыраваўся ў вядомых еўрапейскіх майстроў, у прыватнасці, у А. Ахенбаха ў Дзюсельдорфе і А. Калама ў Жэневе. Па вяртанні ў Пецярбург у 1860 годзе атрымаў званне акадэміка жывапісу. Сталае жыццё![]() У 1860—1880 гадах жыў ва Уборках[9], зімою выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—1886 гадах выкладаў у жаночых і мужчынскіх класах Пецярбургскай рысавальнай школы пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў[2][9]. У 1860—1862 гадах часта наведваў сястру ў маёнтку Брадзец, дзе пісаў пейзажы. Многа вандраваў па Беларусі, Украіне, Расіі і рабіў эцюды, замалёўкі, накіды, збіраючы матэыял для сваіх твораў[9]. Супрацоўнічаў з заснавальнікам Траццякоўскай галерэі П. Траццяковым[2][9], з якім пазнаўміўся ў 1856 годзе. Браты Гараўскія часта наведваліся да яго і падоўгу гасцявалі. Вядома, што П. Траццякоў дапамагаў братам Гараўскім прадаваць карціны, з’яўляўся аб’ектыўным крытыкам і аказваў значны ўплыў на іх творчасць[9]. Браты дапамагалі Траццякову ў фарміраванні мастацкай калекцыі[2]. Так пры пасрэдніцтве А. Гараўскага Траццяковым былі набыты для галерэі славуты «Партрэт скульптара-медальера Ф. Талстога» працы С. Заранкі, палотны У. Баравікоўскага, А. Саўрасава і іншых мастакоў. Расійскі збіральнік высока цаніў думку і густ А. Г. Гараўскага[10]. ![]() У 1869 годзе Акадэмія мастацтваў пасылае Гараўскага на Украіну і ў Беларусь «для дасканаласці сваёй адукацыі і стварэння карцін з народнага побыту тэрмінам на 3 гады, вылучыўшы яму на ўтрыманне па 300 рублёў у год»[2][11][12]. Гараўскі пісаў у Акадэмію з Бабруйскага павета[13]:
![]() Палатно «Старая моліцца» (1872) было высока ацэнена І. Рэпіным[10][14][15] і прынесла вядомасць А. Гараўскаму. У 1874 годзе ўступіў у Таварыства выставак мастацкіх твораў, якое было створана пад заступніцтвам Акадэміі мастацтваў. У 1875 годзе страціў васемнаццацігадовую дачку, унука і бацьку. У 1876 годзе пазнаёміўся з А. Трапезнікавым, спадчыннікам купца К. Трапезнікава . У 1880 годзе А. Гараўскі набыў маёнтак Кірылавічы, паблізу станцыі Белае (135 км ад Пецярбурга) колішняй Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1885—1886 гадах здзейсніў паездку па Сібіры, наведаў Іркуцк[10]. ![]() Апошнія гады ў летнія месяцы жыў у сваім маёнтку. Да канца дзён захоўваў творчую актыўнасць. Апалінарый Гараўскі раптоўна памёр 28 сакавіка 1900 года ў Марыінскай бальніцы ў Санкт-Пецярбургу ва ўзросце 67 гадоў. Некралогі былі апублікаваны ў выданнях «Новое время» і «Исторический вестник ». Адпяванне мастака прайшло ў саборы святой Кацярыны на Неўскім праспекце, а пахаваны ён быў на Выбаргскіх Рымска-Каталіцкіх могілках . Творчасць![]() Творчасць А. Гараўскага разнастайная. Асноўную яе частку складаюць пейзажы, над якімі мастак працаваў практычна ўсё жыццё[2][9]. Жывапісная манера майстра была заснавана на акадэмічных прынцыпах, рэалістычнасці паказу матываў прыроды. Важным для яго з’яўлялася разлічанае, шмат у чым відавое прадстаўленне пейзажнай тэмы. Таму асаблівую ўвагу мастак надаваў кампазіцыйнай пабудове выяў, імкнучыся да ўраўнаважанасці, падзелу паказваемай прасторы на планы[9]. З пейзажных работ характэрныя для творчасці «Від дубовага гая на беразе ракі Свіслач непадалёк ад Бабруйска», «Італьянскі пейзаж з горным возерам», «На радзіме», «Вечар у Мінскай губерні», «Від у ваколіцах Сан-Рэма», «Рака Свіслач». Па меркаванні вядомага даследчыка жывапісу Л. Н. Дробава, Апалінарый Гараўскі быў тыповым прадстаўніком пейзажыстаў XIX стагоддзя, у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя настроі перадавой беларускай інтэлігенцыі[16]. У Беларусі Гараўскі напісаў свае лепшыя палотны, якім часам даваў даволі доўгія назвы, што, мабыць, не толькі падкрэслівала дакументальнае значэнне малюнкаў той ці іншай мясцовасці, а выступала і своеасаблівым сведчаннем настальгіі па канкрэтных геаграфічныъ пунктах, якія натхнілі яго на напісанне гэтых палотнаў: «Від дубовага гаю блізу Бабруйска», «Пераход статка праз Бярэзіну ў наваколлі Бабруйска перад дажджом» і г. д. Творы А. Гараўскага адметныя жыццёвай праўдай; лейтматывы: прыгажосць прыроды, народны побыт. Гараўскі цікавіўся народнымі тыпамі, што праявілася ў карцінах «Старая, якая моліцца», «Селянін»[17]. Ён таксама напісаў шэраг партрэтаў, сярод якіх вылучаюцца партрэты К. Ц. Салдацёнкава , М. І. Глінкі, М. Л. Бенуа, Ф. Бруні, Аляксандра II, А. К. Глазунова, М. І. Глінкі, А. С. Даргамыжскага, А. Вайткевіча[заўв 1], М. Галубовіча, імператрыцы Марыі Фёдараўны і інш[2][10]. Спадчына![]() Удава А. Гараўскага, Аляксандра, засталася без сродкаў для жыцця з дочкамі, Марыяй і Юліяй, і таму пачала прадаваць працы мастака ў 1900-х гадах бадай што адразу па яго смерці. Большая частка твораў — 18 карцін — Апалінарыя Гараўскага знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага творы мастака знаходзяцца ў Іркуцкім краязнаўчым музеі , Мурамскім гісторыка-мастацкім музеі , Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Стаўрапольскім краявым музеі выяўленчых мастацтваў, музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Пензенскай абласной карціннай галерэі , Кіраваградскім абласным мастацкім музеі і іншых. У 2009 годзе Белпошта выпусціла паштовую марку з выявай карціны А. Гараўскага «Вечар у Мінскай губерні». Карціна «Замак» захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[19]. Працы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь![]() ![]()
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia