Факультэт Генеральнага штаба ВАРБ
Факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. ГісторыяАдкрыццё факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, створанага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2006 года № 178, адбылося напярэдадні 1 верасня 2006 года на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі адкрыцця факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл прынялі ўдзел Міністр абароны генерал-палкоўнік Л. С. Мальцаў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі М. М. Шалёў, кіраўнікі сілавых ведамстваў. Першым начальнікам факультэта быў назначаны кандыдат ваенных навук генерал-маёр запасу Ю. В. Партноў. Адкрыццё факультэта з’яўляецца знамянальнай вяхой у гісторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, бо са з’яўленнем дадзенага факультэта завяршылася стварэнне поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі. З гэтага часу генералы і афіцэры беларускай арміі маюць магчымасць прайсці айчынную вышэйшую школу ўдасканалення свайго ваенна-прафесійнага майстэрства. Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл забяспечвае падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб’яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і Генеральнага штаба. У 2008 годзе адбыўся першы выпуск генералаў і афіцэраў. З 2008 года да заняткаў на факультэце, акрамя беларускіх ваеннаслужачых, прыступілі прадстаўнікі ўзброеных сіл іншых дзяржаў. З 1 жніўня 2017 года факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і аператыўна-тактычнага ўзроўняў. У адпаведнасці з загадам начальніка УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» ад 10 снежня 2008 года «Аб устанаўленні Дня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл» 22 сакавіка з’яўляецца Днём факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл[1]. Падрыхтоўка
Начальнікі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia