Факультэт супрацьпаветранай абароны ВАРБ
Факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. ГісторыяФакультэт створаны 20 ліпеня 2009 года. Вучэбна-матэрыяльная база факультэта ўключае 11 спецыялізаваных аўдыторый з размешчанымі ў іх узорамі вывучаемай тэхнікі, у тым ліку камп’ютэрны вучэбна-трэніровачны клас, а таксама палявы вузел сродкаў радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем ўзбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і воiнскiх часцей сіл спецыяльных аперацый. Вайсковыя стажыроўкі і практыкі арганізуюцца на базе злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, у інтарэсах якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў[1]. СкладФакультэт у цяперашні час уключае ў свой склад упраўленне факультэта, батальён курсантаў і тры кафедры: разведкі і замежных армій; радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы; сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі. СпецыяльнасціНа факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка выпускнікоў па дзвюх спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 5 гадоў:
Факультэт удзельнічае ў падрыхтоўцы слухачоў камандна-штабнога факультэта па спецыяльнасці «Кіраванне злучэннямі і воінскімі часцямі Сухапутных войскаў» і замежных спецыялістаў. Акрамя таго, на кафедрах факультэта абучаюцца слухачы магістратуры і ад’юнкты па профільных спецыяльнасцях. Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на наступных першасных афіцэрскіх пасадах:
НачальнікіЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia