Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ
Факультэт біялогіі і экалогіі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. ГісторыяЗ’яўленню факультэта біялогіі і экалогіі папярэднічаў хіміка-біялагічны факультэт, які праіснаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы з 1963 па 1975 гады. На ім вялася падрыхтоўка настаўнікаў біялогіі з дадатковай спецыяльнасцю «хімія». У 1975 годзе ён быў зачынены. Але ў 1984 годзе, калі зноў узнікла патрэбнасць у біялагічных, педагагічных і навуковых кадрах, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы быў адкрыты біялагічны факультэт, які ажыццяўляў падрыхтоўку па спецыяльнасці «Біялогія» з прысваеннем кваліфікацый: «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і геаграфіі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі. Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі». Пасля адкрыцця спецыяльнасці «Экалогія» ў 1995 годзе факультэт быў перайменаваны ў факультэт біялогіі і экалогіі. Кафедры
Аспірантура
СпасылкіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia