Фальшывыя сябры перакладчыка Фальшывыя сябры перакладчыка — словы, якія вымаўленнем ці напісаннем падобныя да інтэрнацыяналізмаў (такія як «інфармацыя», «эканоміка»), але або цалкам адрозніваюцца значэннем, або толькі часткова супадаюць у сваіх значэннях са словамі дзвюх моў: мовы, з якой перакладаюць, і мовы, на якую перакладаюць. Могуць быць прычынай як грубых сэнсавых, так і нязначных стылістычных памылак у перакладзе. Фальшывыя сябры перакладчыка могуць існаваць і ў розных дыялектах адной мовы. Так у палескай гаворцы герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа Хадоські і Яўхіма слова «груба́я» (з націскам на другі склад) выкарыстовалася ў сэнсе «цяжарная»[1]. У амерыканскім варыянце англійскай мовы фраза «vest and pants» можа значыць «дзелавы касцюм», а ў брытанскім варыянце яна выкарыстоўваецца ў значэнні «майка і шорты».
Паколькі руская і беларуская мовы належаць да ўсходнеславянскіх моў, яны падобныя. Таму пры перакладзе з рускай трэба звяртаць асаблівую ўвагу на «фальшывых сяброў».
Руская |
Беларуская
|
Благой |
Добры, а не благі
|
Век |
У сэнсе перыяд, жыццё, узрост, а «100 гадоў» — лепш стагоддзе
|
Диван |
Канапа, а не дыван
|
Журнал |
Толькі ў сэнсе «рэгістрацыйны», а «перыядычнае выданне» — часопіс
|
Корыстный |
Карыслівы, а не карысны
|
Лаять |
Брахаць, а не лаяць
|
Мир |
Толькі ў сэнсе «адсутнасць вайны», а «чалавецтва» — свет
|
Час |
Толькі ў сэнсе «пара», а «60 хвілін» — гадзіна
|
Яшчэ большай увагі патрабуе пераклад на сучасную беларускую мову таго, што напісана на рускай мове ХІХ — пачатку ХХ стст. Вось некалькі прыкладаў, якія можна сустрэць у класічнай літаратуры і Сінадальным перакладзе Бібліі.
Руская |
Беларуская
|
Гроб |
Склеп, а не толькі труна
|
Крепостной |
Прыгонны, аб сялянах ці праве
|
Любовник |
Закаханы (станоўчы вобраз), а не толькі палюбоўнік (негатыўны вобраз), каханак
|
Окоп |
Агароджа, якую будуюць каб штурмаваць крапасныя муры, а не толькі акоп
|
Присутствие |
Аддзяленне, дэпартамент а не толькі прысутнасць альбо наяўнасць
|
Товарищ |
Памочнік (напрыклад, пракурора), а не толькі таварыш
|
Прыклады з англійскай мовы
Існуе шэраг англійскіх слоў, якія падобны на беларускія, але прынцыпова адрозніваюцца ад іх сэнсам.[2]
Таксама існуюць словы, значэнні якіх толькі часткова супадаюць з беларускімі. Так бывае звычайна калі яны пераходзілі ў беларускую як запазычаныя словы — толькі ў адным значэнні[3].
Англійская |
Беларуская
|
activity |
дзейнасць, а не толькі актыўнасць
|
aggressive |
энергічны, настойлівы, а не толькі агрэсіўны
|
article |
артыкль, а не толькі артыкул
|
authority |
улада, а не толькі аўтарытэт
|
band |
атрад, стужка, а не толькі банда
|
camera |
фотаапарат, а не толькі камера
|
character |
персанаж, а не толькі характар
|
champion |
заступнік, прадстаўнік; атлет, а не толькі чэмпіён
|
concrete |
бетон, а не толькі канкрэтны
|
conductor |
праваднік, дырыжор, а не толькі кандуктар
|
control |
кіраваць, а не толькі кантраляваць
|
convention |
з'езд, а не толькі канвенцыя
|
copy |
экзэмпляр, а не толькі копія
|
correspondence |
адпаведнасць, а не толькі карэспандэнцыя
|
credit |
заслуга, а не толькі крэдыт
|
critical |
важны, а не толькі крытычны
|
dramatic |
рашаючы, а не толькі драматычны
|
element |
стыхія, а не толькі элемент
|
episode |
серыя (серыяла, фільма), а не толькі эпізод
|
execution |
смяротнае пакаранне, выкананне, а не толькі экзекуцыя
|
figure |
малюнак, лічба, а не толькі фігура
|
gas |
можа быць скарачэннем ад gasoline (бензін) (амер.), а не толькі словам «газ»
|
interest |
працэнт (банкаўскі), а не толькі інтарэс
|
legal |
прававы, юрыдычны, а не толькі легальны
|
liberal |
гуманітарны (аб адукацыі), а не толькі ліберальны
|
mark |
метка, пляма, марка (не паштовая)
|
meditation |
роздум, а не толькі медытацыя
|
minister |
святар, служыцель культу; слуга, а не толькі міністр
|
momentum |
інерцыя, момант (толькі памятны, важны)
|
nation |
часцей за ўсе — краіна, радзей — нацыя
|
nationality |
грамадзянства, а не толькі нацыянальнасць
|
number |
колькасць, а не толькі нумар
|
object |
мэта, а не толькі аб'ект
|
officer |
службовая асоба, а не толькі афіцэр
|
original |
першапачатковы, а не толькі арыгінальны
|
panel |
секцыя (на навуковай канферэнцыі), а не толькі панэль
|
partisan |
прыхільнік, а не толькі партызан
|
position |
пасада, а не толькі пазіцыя
|
pretend |
прытварацца, а не толькі прэтэндаваць
|
public |
дзяржаўны, а не толькі публічны
|
publish |
абвяшчаць, а не толькі выдаваць у друкарні
|
race |
нацыянальнасць, а не толькі раса
|
rally |
мітынг, а не толькі аўтаралі
|
realize |
разумець, уяўляць сабе, а не толькі рэалізоўваць
|
record |
запіс, а не толькі рэкорд
|
regular |
звычайны, а не толькі рэгулярны
|
routine |
распарадак, а не толькі руціна
|
separate |
асобны, а не толькі сепаратны
|
solid |
цвёрды, а не толькі салідны
|
speculation |
меркаванне, а не толькі спекуляцыя
|
student |
вучань школы, навучэнец каледжа, даследчык, а не толькі студэнт
|
substance |
рэчыва, сутнасць, а не толькі субстанцыя
|
Французская |
Беларуская
|
bâton |
палка, а не батон
|
chiffre |
лічба, а не толькі шыфр
|
champignon |
грыб увогуле, (шампіньён па французску psalliote)
|
crème |
вяршкі, смятана, а не толькі крэм
|
étude |
вывучэнне, а не толькі эцюд
|
méthode |
падручнік, а не толькі метад
|
parole |
слова, а не пароль
|
pigeon |
голуб, а не толькі піжон
|
prince |
не толькі прынц, але і князь; валадар
|
sujet |
асоба, суб'ект і г.д., а не толькі сюжэт
|
toxicomane |
і таксікаман, і наркаман[4]
|
Нямецкая |
Беларуская
|
Ball |
мяч, а не бал
|
Elf |
адзінаццаць, футбольная каманда, а не толькі эльф
|
Fant |
смаркач, малакасос, а не фант
|
Herz |
сэрца, а не герц (фіз. адзінка)
|
Pony |
грыўка, а не толькі поні
|
Stuka |
не штука, а прэфікс «авія-»
|
Zentner |
50 кг, а не цэнтнер[5]
|
Прыклады з іншых моў
Словы цюркскага паходжання «базар» і «чабан» у мовах-арыгіналах маюць шырокі сэнс, а не толькі значэнне «рынак» і «пастух». Так «базар» (bazar) у азербайджанскай мове можа таксама азначаць «нядзеля», а «чабан» (çoban) можа мець і пераносны сэнс: «духоўны пастыр»[6].
Слова «шахід» звычайна ўжываецца ў сучаснай беларускай мове ў сэнсе «ісламскі тэрарыст», але ў мовах ісламскага свету яно азначае «пакутнік, той, хто гіне ў вайне з ворагамі ісламу», «пакутнік за веру», «сведка на розных афіцыйных мерапрыемствах (суд, вяселле)» і не можа прымяняцца да тэрарыстаў [1].
Зноскі
|