Фама Паўлавіч Якаўлеў
Фама́ Па́ўлавіч Я́каўлеў (17 кастрычніка 1900, в. Града, Віцебскі раён[1] — 18 лістапада 1971) — член Ваеннага савета Далёкаўсходняга фронту, генерал-лейтэнант (1944)[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рабочых[1]. На ваеннай службе з 1920[1]. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Паўднёвым і Туркестанскім франтах[1]. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя М. Г. Талмачова ў 1933 годзе[1]. У 1922—1935 гадах камандзір узвода, палітрук роты, вайсковы камісар палка. У 1937—1939 ваенкам вучылішча, дывізіі, корпуса. З 1939 начальнік палітычнага ўпраўлення 2-й Асобнай Чырванасцяжнай арміі, з 1940 начальнік Упраўлення палітычнай прапаганды Далёкаўсходняй акругі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года член Ваеннага савета Далёкаўсходняга фронту[1], у студзені-сакавіку 1943 года на Волхаўскім фронце[1]. Удзельнік Парада Перамогі. З 1945 начальнік палітычнага аддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. Памёр у 1971. Званні
УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia