Феадосія Андрэеўна Барвінская
Феадосія Андрэеўна Барвінская (укр.: Феодосія Андріївна Барвінська; 11 чэрвеня 1899, Сумы — 12 кастрычніка 1966, Кіеў) — украінская актрыса, народная артыстка УССР (1943). БіяграфіяНарадзілася 30 траўня 1899 года ў горадзе Сумы ў акцёрскай сям’і. У 14 гадоў пачала творчую працу на сцэне. У 1921—1958 гадах працавала ў Кіеўскім тэатры імя Франка. Унутраны драматызм і вастрыня формы — галоўныя рысы творчай манеры артысткі. Сярод роляў Барвінскай — Аксана («Гайдамакі» паводле паэмы Шаўчэнкі), Наташа, Сафія («Мітусня», «Няшчасная» Карпенка-Карага), Карынкіна («Без віны вінаватыя» Астроўскага), Ліда («Платон Крэчат» Карнейчука), Стэхі («Назар Стадоля» Шаўчэнка) і іншыя. Здымалася таксама ў кіно («Іван», «Чырвоная хустка», «Пад залатым арлом»). Памерла 12 кастрычніка 1966 года. Пахаваная ў Кіеве на Байкавых могілках. Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia