Су́мы (укр.: Су́ми) — абласны цэнтр Сумскай вобласціУкраіны. Буйны горад на паўночным усходзе Украіны. Прамысловы цэнтр, чыгунка. Насельніцтва каля 268 000 чалавек (2024).
Гісторыя
Заснаваны ў 1655 годзе. У 1656—1658 гадах пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўднёвай Расіі ад набегаў крымскіх і нагайскіх татараў. У 1658—1765 гадах цэнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўночную вайну ў Сумах у 1708—1709 гадах знаходзілася стаўка галоўнакамандавання рускай арміі на чале з Пятром I. 3 1765 года цэнтр Сумскай правінцыі, з 1780 года — павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 — Слабодска-Украінскай, з 1835 — Харкаўскай губерні. У 1877 годзе злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. 3 1939 года — абласны цэнтр.
Культура
Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дом-музей А. Чэхава.
Су́мы // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 458. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Су́мы // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 400—401. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).