Зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыяй. У 1863 прыбыў з Лондану з марской экспедыцыяй паўстанцаў-эмігрантаў на караблі «Ward Jackson», які меў даставіць паўстанцам зброю, аднак быў адсочаны расійскім флотам.
Да 1868 года перабываў ва Усоллі, пасля ў Іркуцку. Тут займаўся педадагічнай дзейнасцю, навучаючы дзяцей высланых калегаў. Супрацоўнічаў з купкай польскіх натуралістаў. Прымаў удзел у навуковых экспедыцыях Бенедыкта Дыбоўскага. Разам з яшчэ адным сасланым палякам Уронскім выконваў малюнкі да прац Чэрскага і Дыбоўскага. Аб'ездзіў у навуковых мэтах абшары Забайкальскага края.
У 1881 атрымаў дазвол на пасяленне ў Ноўгарадзе. Тут пазнаёміўся з беларускай паэткай Зоф'яй Трашчкоўскай (пс. Адам М-скі). Менавіта ў пісьмах да яго Зоф'я Трашчоўская змяшчала свае беларускамоўныя вершы, у той самы час друкуючыся ў прэсе па-польску[6]. У 1882 пераехаў у Польшчу. У 1890—1902 быў адміністратарам маёнтку на Холмшчыне.
Канец жыцця правёў у Варшаве, напісаў успаміны пра марскую экспедыцыю паўстанцаў і само паўстанне[3]. Пахаваны на могілках Павонзкі.
Зноскі
↑ абWasilij Wasiliew.Feliks Zienkowicz, 1842—1910 // Głos znad pregoły. — Kaliningrad: lipiec-sierpień 2003. — № 7-8, 84-85. — С. 9. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
↑Konstanty M.M. Stecki. Pamiętniki. Część III. Dom i rodzina(польск.)(недаступная спасылка). Alicja i Leszek Wiśniewscy (12 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 16 студзеня 2015.
Wasilij Wasiliew.Feliks Zienkowicz, 1842—1910 // Głos znad pregoły. — Kaliningrad: lipiec-sierpień 2003. — № 7-8, 84-85. — С. 9. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
Зянковіч Фелікс Паўлавіч // [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
Wszystkim obcy i cudzy : Feliks Zienkowicz i jego listy z Syberii 1864—1881 / Barbara Jędrychowska. — Wrocław: Towarzystwo Przyjaciół Ossolineum, 2005. — 443 с. — ISBN 8370950779, 9788370950774.