Фелікс Мотль
Фе́лікс Мотль (ням.: Felix Josef von Mottl; 24 жніўня 1856, Унтэр-Санкт-Фейт, цяпер у складзе венскага раёна Хітцынг — 2 ліпеня 1911, Мюнхен) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар. БіяграфіяУ дзіцячыя гады спяваў у Венскім хоры хлопчыкаў. Скончыў Венскую кансерваторыю, вучань А. Брукнера і інш. З 1881 года дырыжор, з 1893 года генерал-музік-дырэктар прыдворнага тэатра ў г. Карлсруэ, з 1903 генерал-музік-дырэктар прыдворнага тэатра і адначасова (з 1904) адзін з кіраўнікоў Музычнай акадэміі ў Мюнхене. ТворчасцьВядомы пераважна як інтэрпрэтатар опер Р. Вагнера, якімі дырыжыраваў у Байройце («Трыстан і Ізольд а», 1886), Лондане («Пярсцёнак нібелунга », 1898), Маскве і Пецярбургу (1910, 1911). Выступаў і як сімфанічны дырыжор. Аўтар струннага квартэта, песень, шматлікіх рэдакцый, апрацовак, аркестравых і фартэпіянных пералажэнняў п’ес Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо, А. Грэтры, К. В. Глюка і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia