Фератрон (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)
Фератрон — унікальная двухбаковая працэсійная ікона са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, створаная ў XVIII стагоддзі. АпісаннеІкона спалучае ў сабе рысы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. На фератроне да драўлянага разьбянога картуша з аднаго боку прымацавана жывапісная, напісаная на палатне алейнымі фарбамі выява Ісуса Хрыста, з другога — выява Маці Божай Ружанцовай з укленчанымі перад ёй Святымі Дамінікам і Розай Лімскай. Апошнія ў адпаведнасці з канонамі іканаграфіі прадстаўлены ў чорна-белай вопратцы манахаў-дамініканцаў. ГісторыяКанкрэтных звестак аб іконе няма, вядома толькі, што яна патрапіла у фонды гістарычнага музея ў 1971 годзе падчас экспедыцыі па Віцебскай вобласці. У наш час працягваюцца даследчыя працы над іконай у гэтым кірунку. З-за дрэннага стану ікона да рэстаўрацыі ніколі не экспанавалася. У 2012 годзе на вылучаныя Міністэрствам культуры сродкі ікона была адноўлена калектывам рэстаўратараў ААТ «Белрэстаўрацыя» на чале з Уладзімірам Нікіціным. 4 сакавіка 2013 адноўлены фератрон быў урачыста прэзентаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia