Фларыян Чарнышэвіч
Фларыян Чарнышэвіч (польск.: Florian Czarnyszewicz; 2 ліпеня 1900[1], хутар Тучы[2][3], Бабруйскі павет — 18 жніўня 1964, Вілья Карлас-Пас, Аргенціна) — польскі эміграцыйны пісьменнік беларускага паходжання. Апісваў жыццё ваколічнай (заградовай) шляхты пачатку XX стагоддзя ў ваколіцах Клічава. Першым і найважнейшым творам аўтара ёсць раман «Надбярэзінцы». БіяграфіяПаходзіў з ваколіц Клічава ў Бабруйскім павеце. Нарадзіўся на хутары Тучы, які цяпер не існуе. Фларыян адзін з пяці дзяцей Францішка Чарнышэвіча і Апалоніі з Мілютаў[4]. Чарнышэвічы былі род ваколічнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага з міжрэчча Бярэзіны і Дняпра, у 1859 годзе на вымаганні заканадаўства Расійскай імперыі пацвердзілі сваё шляхецтва[5]. Юнацтва Фларыян правёў у засценку Перасека, паблізу хутара Тучы, за некалькі кіламетраў ад Клічава, тым часам Мінскай губерні[6][7]. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча, імаверна, у Клічаве або Бабруйску. Польскую мову вывучыў, паводле ўласных слоў, у «тайных польскіх школах», у якіх сам пазней выкладаў[8]. У беларускіх СМІ сустракаецца памылковая інфармацыя пра супрацоўніцтва Фларыяна Чарнышэвіча з «Нашай Нівай» у 1910-я гады і публікацыю там яго беларускіх вершаў, але насамрэч з подпісам «Ф. Чарнышэвіч» там публікаваліся вершы Хведара Чарнышэвіча. Як разведчык на баку Польшчы удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1920 года, падзеі якой апісаў у аўтабіяграфічных устаўках «Надбярэзінцаў». Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года радзіма Чарнышэвіча аказалася ў складзе Беларускай ССР, ён пасяліўся ў занятай палякамі Вільні, дзе працаваў у паліцыі. У 1924 годзе эміграваў у Аргенціну, 30 гадоў працаваў на бойні ў мястэчку Берыса. Вялікімі намаганнямі пабудаваў дом у Вілья-Карлас-Пас, маляўнічай горнай мясцовасці правінцыі Кордава, у якім пасяліўся ў 1956 годзе з жонкай і дачкой. Быў дзеячам Саюза палякаў у Аргенціне[9]. Позна дэбютаваў у літаратуры, першым творам была аўтабіяграфічная аповесць «Надбярэзінцы», якая выйшла ў 1942 годзе. Кніга мела добрыя рэцэнзіі, але праз Другую сусветную вайну і цэнзуру, уведзеную па вайне ўладамі ПНР, так і не ўвайшла ў канон польскай літаратуры. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia