Хведар Іосіфавіч Чарнышэвіч
Хве́дар Іо́сіфавіч Чарнышэ́віч (пач. 1880, Капыль, цяпер Мінская вобласць — ?) — беларускі паэт, перакладчык. Карыстаўся псеўданімамі Н. Бурженін, Тодар, Хведар Таракан; крыптанімамі Ф. Ч., Ф., Ч., Тодар Ч., Тодар Ч-віч, Ф. Ч-іч. БіяграфіяБіяграфічных звестак пра Хведара Чарнышэвіча амаль не захавалася. Вядома, што ён шукаў работу ў вёсках Случчыны, займаўся кравецкай справай. З 1916 года пэўны час працаваў на адным з заводаў Петраграда. З 1919 года жыў каля Нясвіжа[1]. Творчасць![]() Вершы Хведара Чарнышэвіча пачалі з’яўляцца ў друку ў 1908 годзе. Яны змяшчаліся ў газетах «Наша ніва» (найбольш актыўна ў 1910—1913 гадах), «Беларуская думка», «Родная страха», «Дзянніца», часопісах «Вольная думка», «Маладая Беларусь», календарах. Творы Чарнышэвіча змяшчаў Цішка Гартны ў сваіх рукапісных выданнях «Заря», «Голос низа», што выпускаліся ў Капылі ў 1910—1911 гадах[1]. Лірыка паэта разнастайная. У ёй выразна гучалі тэма Бацькаўшчыны, вера ў надыход лепшай будучыні. Многія вершы Чарнышэвіча маюць публіцыстычнае гучанне, заклікаюць беларусаў абудзіцца да свядомага жыцця («Падгудка», «Прачынайся, мой край», «Жыве Беларусь!» і інш.) У ягонай паэзіі выразна гучаць матывы працы, волі, барацьбы за незалежнасць («Песня каваля» і інш.). Ягоная пейзажная лірыка сведчыць пра тонкасць і далікатнасць аўтарскага ўспрыняцця прыроды роднага краю («Зорка», «Вечар», «Сонца ўстае», «Мора», «Бурная ноч», «Веснавая мелодыя»). Актыўна абараняў беларускую мову і літаратуру (верш «Злыдні панурыя, чорныя»). У паэтычнай спадчыне Хведара Чарнышэвіча ёсць вершы, якія можна аднесці да інтымнай лірыкі. Аўтар паэмы «Нявольнік», напісанай у 1918 годзе[1]. У 1911 годзе пераклаў і пад рэдакцыяй Янкі Купалы выдаў паэму «Кацярына» Тараса Шаўчэнкі[1]. Паэтычная спадчына Хведара Чарнышэвіча часткова захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы[1]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia