Сезон 2015 года будзе 66-ым сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). Сезон, у якім прымуць удзел 20 пілотаў і 10 каманд, пачаўся ў Аўстраліі 15 сакавіка і скончыцца ў Абу-Дабі 29 лістапада. Па выніках сезона вызначыцца Чэмпіён Свету сярод пілотаў і ўладальнік кубка Канструктараў. Па выніках сезона пілот, які выйграе больш поўл-пазіцый, атрымае спецыяльны прыз ад FIA.
Пілот каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан абараняцьме свой другой тытул чэмпіёна, які ён выйграў у 2014 годзе. Каманда Mercedes абараняцме тытул чэмпіёна сярод канструктараў, які ўпершыню выйграла ў папярэднім сезоне.
10 сакавіка 2015 года FIA абвясціла спіс удзельнікаў на сезон 2015[1]. 20 пілотаў, якія рэпрэзентуюць 10 каманд, згодна з папярэднім спісам прымуць удзел у Чэмпіянаце:
↑ — Pirelli застаецца адзіным дастаўнікам гумы для ўсіх каманд у Формуле-1 згодна з кантрактам да 2016 года
↑ — як дзеючы чэмпіён свету, Льюіс Хэмілтан меў права змяніць свой асабісты нумар пілота на "1", але ён вырашыў пакінуць свой нумар "44" на балідзе. Такім чынам сезон 2015 будзе першым з 1994, калі ў пелатоне не будзе баліда з нумарам 1.
Каманды
Honda вяртаецца ў Формулу-1 у якасці дастаўніка рухавікоў для каманды McLaren, які скончыў сваё дваццацігадовае партнёрства з Mercedes-Benz. Honda была асноўным дастаўніком рухавікоў для MacLaren з 1988 па 1992, для BAR і Jordan з 2000 па 2006, а таксама ўдзельнічала, як канструктар з 2006 па 2008.
Lotus змяніў дастаўніка рухавікоў з Renault на Mercedes, таксама скончыўшы сваё дваццацігадовае супрацоўніцтва з французскім вытворцай.
Пасля Гран-пры Японіі 2014 каманда Marussia перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне, прапусціла амерыканскі і бразільскі этапы. Напярэдадні Гран-Пры Бразіліі 2014 каманда спыніла сваё існаванне: супрацоўнікі былі звольненыя, а маёмасць выстаўлена на продаж. Але каманду ўдалося выратаваць у лютым 2015 года, з прыходам новага інвестара з Manor. Каманда падала заяўку на удзел у чэмпіянаце як Manor Marussia F1 Team.
Пасля Гран-пры Расіі 2014 каманда Caterham F1 страціла ўсе крыніцы свайго фінансавання з-за спрэчкі паміж уладальнікамі каманды. Каманда перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне часовым прадстаўніком крэдытораў. У выніку каманда і яе пілоты прапусцілі Гран-Пры Бразіліі і ЗША. Caterham здолелі прыняць удзел на апошнім этапе ў Абу-Дабі. Усе актывы і маёмасць каманды былі высталены на аўкцыён у сакавіку 2015 года.
Пілоты
Фернанда Алонса пакінуў Ferrari і падпісаў кантракт з McLaren. Тым самым ён вярнуўся ў каманду, за якую выступаў у сезоне 2007 года. Першы этап 2015 года ў Аўстраліі Алонса вымушаны быў прапусціць з-за аварыі падчас тэстаў і часовага перыяда рэабілітацыі. Яго месца на этапе заняў Кевін Магнусэн - тэст пілот McLaren.
Себасцьян Фетэль пакінуў Red Bull пасля 15-гадовага супрацоўніцтва з аўстрыйскім канструктарам, з якім выйграў 4 тытула чэмпіёна свету. Фетэль далучыўся да Ferrari, дзе заняў месца Фернанда Алонса. У сваю чаргу расійскі пілот Данііл Квят з Toro Rosso заняў месца Фетэля ў Red Bull.
З-за таго, што Квят перайшоў у Red Bull, а Жан-Эрык Вернь сышоў у Ferrari ў якасці пілота-распрацоўшчыка,Toro Rosso вымушана была цалкам змяніць склад пілотаў. Да яе далучыліся чэмпіён Формулы Renault Карлас Сайнц, малодшы і былы прызёр Еўрапейскай Формулы Тры Макс Ферстапэн. Ферстапэн стаў наймаладзейшым пілотам Формулы-1 ва ўзросце 17 гадоў і 164 дзён.
Manor падпісала кантракт з Уілам Стывенсам, былым пілотам Caterham, да якога далучыўся былы тэст пілот Caterham Рабэрта Меры. Макс Чылтан сышоў у чэмпіянат па гонкам на цягавітасць, а Жуль Б'янкі застаецца ў коме пасля аварыі на Гран-пры Японіі 2014 года.
Каляндар
Краіны, якія прымаюць этапы Гран-пры ў 2015 годзе пазначаны зялёным колерам. Шэрым пазначаны краіны, якія прымалі этапы Гран-пры ў мінулым.
Афіцыйны каляндар быў абвешчаны 3 снежня 2014 года, але 20 сакавіка 2015 быў зменены з-за выключэння нямецкага этапа са спісу[2].