Тытул Чэмпіёна Свету сярод пілотаў Формулы-1 атрымлівае найлепшы пілот па выніках Гран-Пры, якія праводзяцца ў рамках Чэмпіяната Свету па Формуле-1. Найлепшы вынік вымяраецца сумай набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры.
Пыршы тытул Чэмпіёна Свету сярод пілотаў быў атрыманы ў 1950 годзе італьянцам Джузэпэ Фарынай. Першым, хто выйграў больш за адзін Чэмпіёнскі тытул, стаў італьянскі пілот Альберта Аскары (першы тытул у 1952 годзе, другі ў 1953). Дзеючым Чэмпіёнам з'яўляецца нідэрландскі пілот Макс Верстапэн, які выйграў свой першы тытул па выніках 2021 года, і утрымлівае чэмпіёнскі тытул па цяперашні час.
Пілот становіцца чэмпіёнам, калі для іншых пілотаў робіцца немагчымым атрымаць больш ачкоў, чым мае ён. Нават калі лідар чэмпіянату не зможа працягнуць удзел у гонках сезона, але мае дастаткова ачкоў, каб быць недасяжным для іншых, ён атрымлівае тытул. 26 разоў лёс чэмпіёнскага тытула вырашаўся ў апошняй гонцы сезона. У 2002 годзе Міхаэль Шумахер стаў чэмпіёнам за 6 гонак да канца сезона, што дагэтуль з'яўляецца рэкордам.
Агулам, 32 пілота станавіліся чэмпіёнамі па выніках 65 сезонаў. Рэкорд па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў дагэтуль належыць Міхаэлю Шумахеру і Льюісу Хэмілтану, якія станавіліся чэмпіёнамі 7 разоў. Найбольшая колькасць чэмпіёнаў свету - 10 - Брытанскія пілоты; па тры пілота з Германіі, Бразіліі і Фінляндыі станавіліся чэмпіёнамі, што з'яўляецца другім паказчыкам у нацыянальным заліку.
↑ Фанхіа выступаў з рулём Maserati на першых двух этапах у 1954, але пасля перасеў за руль Mercedes.
↑ Рындт загінуў падчас практыкі на 10-ым этапе, але пытанне чэмпіёнства заставалася нявызначаным да 12-га этапа.
↑Міхаэль Шумахер, які набраў 78 ачкоў у сезоне 1997, адставаў ад Вільнёва на 3 ачка. Неўзабаве, Шумахер быў дыскваліфікаваны па выніках сезона за сутыкненне з Вільневам на апошнім этапе Гран-Пры сезона. Такім чынам, Хайнц-Харальд Фрэнтцэн з 42-ма ачкамі заняў другое месца ў Чэмпіянаце з 39-ю ачкамі адставання ад Вільнёва.