Scuderia Ferrari: італьянская каманда, якая выйграла найбольшую колькасць залікаў Кубка Канструктараў
Тытул Чэмпіёна Формулы-1 сярод Канструктараў атрымлівае найлепшы канструкатар балідаў Формулы-1 (уладальнік інтэлектуальных правоў на рухавік і шасі), які вызначаецца ў канцы сезона па найбольшай колькасці набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры. У залік Кубка Канструктараў ідуць ачкі, якія былі атрыманы ў кожнай гонцы кожным з пілотаў канструктара. Да 1979 года толькі вынік найлепшага пілота прыносіў ачкі канструктару.
З дапамогай Vanwall VW5 аднайменная англійская каманда стала першым уладальнікам Кубка Канструктараў у 1958 годзе
Упершыню Кубак Канструктараў быў атрыманы ў 1958 годзе камандай Vanwall. 15 розных канструктараў атрымлівалі кубак за гады існавання асобнага заліку для канструктараў. Scuderia Ferrari з'яўляецца найбольш паспяховым канструктарам з 16 перамогамі (з іх 6 запар з 1999 па 2004 гады). Канструктары толькі з 5 краін атрымлівалі перамогу ў агульным заліку: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Аўстрыі і Францыі. Двойчы канструктары атрымлівалі перамогу ў заліку карыстаючыся чатырма рознымі мадэлямі (Cooper у 1960 і Lotus у 1970).
У 2007 годзе Ferrari атрымала свой 16-ты тытул дзякуючы дыскваліфікацыі каманды McLaren з-за гісторыі са шпіянажам.
↑ Указаныя толькі тыя пілоты, якія набіралі ачкі для агульнага заліку. Нумары балідаў паказаныя толькі там, дзе яны застваліся нязменнымі падчас усяго сезона (у дужках пазначаны пілоты, якія выходзілі на старт у якасці замены асноўных).
↑ Паказаныя толькі ачкі, якія пайшлі ў залік Чэмпіяната Канструктараў.
↑ McLaren набралі 203 ачка, але каманда дыскваліфікаваная ў канцы сезона.
↑ Сістэма размеркавання ачкоў была зменена пачынаючы з 2010 года.