Франка-іспанская вайна (1635—1659)Франка-іспанская вайна — вайна 1635—1659 гадоў паміж Францыяй і іспанскімі Габсбургамі за панаванне ў Еўропе. ГісторыяФранка-іспанская вайна з’яўлялася часткай Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. Паводле Камп’енскага дагавора са Швецыяй Францыя ў 1635 годзе абвясціла вайну Іспаніі. Асноўныя бітвы праходзілі ў прыгранічных абласцях у Пірэнеях, у Фландрыі, а таксама на моры. Найбольш значную перамогу Францыя атрымала ў бітве пры Ракруа. Вестфальскі мір 1648 года, які завяршыў Трыццацігадовую вайну, не прымірыў абедзве краіны, і яны працягнулі супрацьстаянне. У 1654 годзе на баку Францыі выступіла Англія. Вырашальнай бітвай вайны стала бітва каля Дзюнкерка 14 чэрвеня 1658 года, таксама вядомая як Бітва ў дзюнах, у якой войскі іспанцаў, якімі камандавалі Хуан Аўстрыйскі Малодшы і прынц Кандэ, пацярпелі паражэнне ад франка-англійскіх войскаў пад камандаваннем віконта дэ Цюрэна. Прычынай паражэння сталі няўзгодненыя дзеянні паміж Хуанам Аўстрыйскім, які паспяшыў з атакай, і Кандэ. 7 лістапада 1659 года на востраве Фазанаў на рацэ Бідасоа, па якой праходзіла граніца Францыі і Іспаніі, быў падпісаны Пірэнейскі мір, паводле якога Францыі адыходзіла частка Фландрыі і іншых памежных зямель, а Англіі — Дзюнкерк. Таксама ў знак мірных намераў дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Ізабелы Французскай Марыя Тэрэзія Іспанская была заручана з французскім каралём Людовікам XIV, а вяселле адбылося ў чэрвені 1660 года. Іспанія пасля не змагла выплаціць пасаг, што дало нагоду Людовіку XIV пачаць Дэвалюцыйную вайну. Зноскі
Спасылкі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia