Марыя Тэрэзія Іспанская
Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (ісп.: María Teresa de Austria; 10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV. БіяграфіяДачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў. Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму. Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля вайны за іспанскую спадчыну. Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой. Дзеці
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia