Франк Пясецкі
Франк Пясецкі (англ.: Frank Piasecki; 24 кастрычніка 1919, Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 11 лютага 2008, Мэйн-Лайн, штат Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі авіаканструктар польскага паходжання, піянер распрацоўкі верталётаў прадольнай схемы. БіяграфіяУ 1940 годзе разам са сваім аднакласнікам Говардам Вэнзі стварыў кампанію PV Engineering Forum, якая пазней стала Piasecki Helicopter Corporation (з 1946 года). Стварыў аднамясцовы аднавінтавы верталёт PV-2, які ўпершыню падняў яго ў паветра 11 красавіка 1943 года. Гэты верталёт зрабіў уражанне на ВПС ЗША і Пясецкі атрымаў афіцыйны ваенны кантракт. Распрацаваў прадольную схему для верталётаў, дзе нясучыя вінты змешчаны ў насавой і хваставой частках фюзеляжу. Будаваў такія верталёты, як Piasecki HRP Rescuer, Пясецкі H-21, CH-46 Сі Найт, CH-47 Чынук. Пасля канфлікту з Радай дырэктараў сышоў у 1955 годзе з Piasecki Helicopter і стварыў Piasecki Aircraft Corporation. У 1956 годзе назва Piasecki Helicopter была зменена на Vertol Aircraft Corporation (ад «вертыкальны узлёт-пасадка» — vertical takeoff and landing), а ў 1960 годзе Vertol была куплена кампанія Боінг і стала яе падраздзяленнем Boeing Vertol Division (у 1987 годзе падраздзяленне перайменавана ў Boeing Helicopters). У 1986 Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган уручыў Пясецкаму найвышэйшую тэхнічную ўзнагароду краіны — Нацыянальны Медаль Тэхналогіі. У 2005 годзе ён атрымаў пажыццёвую узнагароду падраздзялення Смітсанаўскага Інстытута — Нацянальнага музею авіацыі і касманаўтыкі. Памёр у сваім доме 11 лютага 2008 года, ва ўзросце 88 гадоў, пасля шэрагу інсультаў. Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia