Франсуа-Жазеф Навез
Франсуа-Жазеф Навез (фр.: François-Joseph Navez; 16 лістапада 1787, Шарлеруа — 12 кастрычніка 1869, Брусель) — бельгійскі мастак. Навез у сваёй творчасці прытрымліваўся неакласічнага напрамку ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў П’ера Франсуа ў Бруселі, а затым у Парыжы ў Жака-Луі Давіда. У 1810 годзе, сумесна з іншымі бельгійскімі мастакамі, засноўвае Таварыства аматараў жывапісу. У 1817—1822 гадах здзяйсняе падарожжа па Італіі, у гэты перыяд сваёй творчасці знаходзіцца пад уплывам жывапісу Энгра. У 1835—1862 гадах Навез — дырэктар Каралеўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Бруселі. Быў настаўнікам такіх мастакоў, як Жан-Франсуа Партэль, Фані Гіфс, Альфрэд Стывенс. Навез атрымаў прызнанне як цудоўны партрэтыст, пісаў таксама карціны на міфалагічныя і гістарычныя тэмы. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia