Франсуа (герцаг Анжуйскі)
Эркюль Франсуа дэ Валуа (фр.: Hercule François de Valois; 18 сакавіка 1555, Сен-Жэрмен-ан-Ле — 19 чэрвеня 1584, Шато-Цьеры) — малодшы сын караля Францыі Генрыха II і Кацярыны Медычы, герцаг Алансонскі, Анжуйскі, Турэньскі, Брабантскі і Шато-Цьерыйскі. На чале партыі незадаволеных адыграў важную палітычную ролю ў Францыі ў 1570-х гадах. Ён выклікаў беспарадкі пры двары свайго брата, караля Генрыха III і ўдзельнічаў у шостай і сёмай рэлігійных войнах. У рамках вайны Нідэрландаў супраць Іспаніі, ён быў прызваны ў 1580 годзе стаць іх новым суверэнам, але гэтая аперацыя скончылася няўдачай (1583). Ён таксама быў жаніхом анлгійскай каралевы Лізаветы I з 1572 года да яго смерці, але шлюб не адбыўся. Ён заўчасна памёр у 1584 годзе ад сухотаў. Яго смерць мела сур'ёзныя наступствы: паколькі ў караля Генрыха III не было дзяцей, менавіта Генрых Наварскі, лідар пратэстанцкай партыі, стаў спадчыннікам кароны Францыі. Гэтая сітуацыя справакавала радыкалізацыю каталіцкага лагера ў форме Лігі, пачатак восьмай рэлігійнай вайны (1585-1598), адзначанай забойствам герцага Гіза (1588), забойствам Генрыха III (1589) і ўступленне караля Навары пад імем Генрых IV на французскі прастол. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia