Франсіска Гарсія-Эскамес
Франсіска Гарсія-Эскамес-і-Ін’еста (ісп.: Francisco García-Escámez e Iniesta; 1 сакавіка 1893 — 12 чэрвеня 1951) — іспанскі ваенны дзеч, генерал-маёр, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Кадыс. Ваенную кар’еру пачаў у пяхоце. У Рыфскай вайне атрымаў ганаровы крыж Сан-Фернанда. Напярэдадні ліпеньскага путчу 1936 года служыў у Навары ў званні палкоўніка. Далучыўся да змоўшчыкаў на чале з генералам Эміліа Мола, якія рыхтавалі паўстанне супраць урада Народнага фронту. У пачатку грамадзянскай вайны камандаваў калонай з фалангістаў і рэкетэ. З падраздзяленнем высунуўся з Памплоны ў напрамку Мадрыда. Прайшоў праз Альфару, Лагронью, Сорыю і дабраўся да ўскраіны Гвадалахары, так і не ўзяўшы яе. Далей прызначаны камандуючым дывізіі «Сорыя». Узначальваў войскі нацыяналістаў у баях пад Гвадарамай, на Хараме і на Эбры. У 1938 годзе атрымаў званне брыгаднага генерала. Далей прыняў удзел у Арагонскай аперацыі. У пасляваенны час быў ваенным губернатарам Барселоны[3], потым Севільі. Даслужыўся да генерал-маёра[4]. 2 сакавіка 1943 года прызначаны генерал-капітанам Канарскіх астравоў[5]. Узнагароджаны Вялікім Крыжам Баявой Заслугі[6]. Памёр у горадзе Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ. Пасмяротна стаў маркізам Самасьеры. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia