Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Santa Cruz de Tenerife) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца на Канарскіх астравах і ўваходзіць у аднайменную аўтаномную супольнасць. Разам горадам Лас-Пальмас з'яўляецца сталіцай супольнасці. Горад з'яўляецца самым буйным на Тэнэрыфэ, адным з астравоў архіпелага. Размешчаны каля 210 кіламетраў ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў Атлантычным акіяне. ГісторыяСваю назву горад атрымаў ад срэбнага Святога Крыжа канкістадораў, які Алонса Фернандэс дэ Луга паставіў пасля высадкі на ўзбярэжжы ў 1494 годзе, цяпер гэты крыж захоўваецца ў нацыянальным музеі Тэнэрыфэ. На працягу XVI стагоддзя гэтая былая рыбацкая вёсачка стала важным портам у закрытай гавані Ла-Лагуна. У 1723 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Тэнэрыфэ, а ў 1833—1927 гадах горад быў сталіцай усяго архіпелага. На Тэнэрыфэ неаднаразова нападалі англічане і датчане, але беспаспяхова. У 1797 годзе захапіць порт паспрабаваў адмірал Нельсан, але пацярпеў паражэнне. Да Санта-Крус сталіцай вострава была суседняя Ла-Лагуна. Іспанцы пабудавалі на ўзбярэжжы мноства крэпасцей для абароны сваіх уладанняў, але нішто не спыняла піратаў, якія натхняліся англійскімі і французскімі ўладамі, яны часцяком нападалі на Тэнэрыфэ. У 1657 годзе англійскі адмірал Роберт Блейк здолеў нават захапіць горад, аднак зусім на кароткі час, неўзабаве ён быў адкінуты артылерыяй. Гэтая, і яшчэ дзве сур'ёзныя перамогі, здабытыя над англічанінамі. 6 лістапада 1706 года генерал Джон Джэнінгс атакаваў порт, але быў адкінуты, а ў 1797 годзе быў пераможаны генерал Нэльсан. Гэтыя падзеі атрымалі адлюстраванне ў гербе Тэнэрыфэ, на ім акрамя Крыжа заваявання, намаляваныя тры леапарды, якія ўвасабляюць гэтыя тры перамогі, над Блэйкам, Джэнкінгсам і Нелсанам. ЭканомікаЭканоміка Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ абапіраецца ў асноўным на сферу паслуг. Гандаль, турызм, імпарт-экспарт, марскі порт і наяўнасць буйных палітычных і фінансавых інстытутаў гарантуюць моцнае эканамічнае развіццё горада. СпортГарады-пабрацімы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia