Французская камуністычная партыя
Французская камуністычная партыя (фр.: Parti communiste français) — камуністычная партыя ў Францыі. Была заснавана 29 снежня 1920 года членамі Французскай секцыі Рабочага інтэрнацыянала як Французская секцыя Камуністычнага інтэрнацыянала. У 1921 годзе партыя прыняла сваю сучасную назву. У 1936 годзе Французская камуністычная партыя падтрымала на выбарах Народны фронт, што ўмацавала іх пазіцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны і акупацыі нямецкімі войскамі Францыі, Французская камуністычная партыя актывізавала антыфашысцкую дзейнасць і выступіла галоўным арганізатарам Руху Супраціўлення. Камуністы стварылі сетку Супраціву па ўсёй Францыі, сістэматычна арганізоўваючы акцыі прамога дзеяння і забойствы нацыстаў. Так, шматнацыянальная група пад камандаваннем Місака Манушана, паэта-камуніста армянскага паходжання, знішчыла 150 акупантаў і калабарацыяністаў са жніўня па лістапад 1943 года. Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе, Французская камуністычная партыя, нараўне з іншымі групамі Супраціўлення, увайшла ва ўрад Шарля дэ Голя. Аднак ужо ў 1947 годзе прэм’ер-міністр Поль Рамадзье выключыў усіх камуністаў з урада, каб атрымаць дапамогу ЗША па плане Маршала. Выдаленая з урада ФКП, карыстаючыся сваім уплывам на Усеагульную канфедэрацыю працы, абвясціла забастоўку працоўных сталеліцейных заводаў, што неўзабаве выклікала адстаўку Рамадзье. З 1947 года ФКП больш не пападала ва ўрад і знаходзілася ў апазіцыі. Падчас майскіх падзеі 1968 года ФКП першапачаткова падтрымала масавыя забастоўкі, аднак пасля выступіла супраць рэвалюцыйнага студэнцкага руху, у якім пераважалі анархісты, трацкісты і мааісты. У 1976 годзе Французская камуністычная партыя адмовілася ад марксізму-ленінізму і ўстала на пазіцыі еўракамунізму. Кіраўнікі
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia