Францішак Дзеружынскі
Францішак Дзеружынскі (польск.: Franciszek Dzierożyński, лац.: Franciscus Dzierożyński; 3 студзеня 1779, г. Орша — 22 верасня 1850, г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд) — беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША, педагог. 13 жніўня 1794 г. у Полацку ўступіў у Таварыства Ісуса[1] і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў мясцовым навіцыяце (1794—1796). У 1796—1797 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Выкладаў інфіму і рускую мову (1797—1798) і французскую мову (1798—1799) у Магілёўскім езуіцкім калегіуме, французскую мову (1799—1800) у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. Прайшоў курс філасофіі (1800—1802), матэматыкі (1802—1803) і адначасова быў памочнікам прэфекта музею (1801—1803; пазней яшчэ і ў 1807—1810) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. З 1803 па 1806 гг. выкладаў гуманітарныя прадметы ў пецярбургскім канвікце езуітаў. У 1806 г. высвечаны на ксяндза. З 1806 па 1810 гг. вывучаў тэалогію ў Полацку. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Магілёве (1810—1811). У Полацкім езуіцкім калегіуме, а потым і Полацкай езуіцкай акадэміі быў прафесарам філасофіі і матэматыкі (1811—1814) і прафесарам дагматычнай тэалогіі (1814—1820)[3], а таксама сакратаром Акадэміі (1817—1818)[2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) перабраўся ў ЗША (1821), дзе як суперыор паўночнаамерыканскай місіі езуітаў (1823—1830) і правінцыял Мэрыленда (1840—1843) стаў адным з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне[4][5]. Браў удзел у стварэнні езуіцкай школы ў Сент-Луісе, штат Місісіпі, а таксама St.John’s College у г. Фрэдэрык, штат Мэрыленд (Frederick, Maryland) i Holy Cross College у г. Вустер, штат Масачусетс, (Worcester, Massachusetts). Прафесар маральнай філасофіі (1821—1825) і тэалогіі (1825—1838), віце-прэзідэнт і скарбнік Джорджтаўнскага ўніверсітэта.[6] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia