Францішак Ельскі
Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780). Біяграфія![]() Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх. На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбунала. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792). Падчас Паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага. Пазней эміграваў, вярнуўся за кіраваннем у Расійскай імперыі Паўла I. У французска-расійскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім. Сям’яУ шлюбе з Амеліяй Прозар[4] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia