Францішак Міцкевіч
Францішак Міцке́віч (польск.: Franciszek Mickiewicz; 1833 — 6 лютага 1873, Кобрын, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, пляменнік Адама Міцкевіча. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага ўніверсітэта Аляксандра Міцкевіча, якім быў братам Адама Міцкевіча, і Тэрэзы Тараевіч. Меў родную сястру Марыю Свянціцкую, якая была замужам за знакамітым урачом Зыгмунтам Свянціцкім. У 1859 годзе бацькі вяртаюцца ў Беларусь, дзе набылі ён выкупіў невялікі маёнтак Губерня пад Кобрынам. Там праз некаторы час Францішак Міцкевіч пазнаёміўся з Рамуальдам Траўгутам, якому ў лютым 1860 года дзед Віталь Шуйскі пакінуў у спадчыну невялікі маёнтак у Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрына[заўв 1]. У 1863 г. таемна далучыўся да паўстання 1863—1864 гадоў, быў агентам Рамуальда Траўгута. Пасля паражэння паўстання пабраўся шлюбам з удавой Рамуальда Траўгута, унучатай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі[заўв 2] Антанінай Касцюшка. Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў у Кобрыне, дзе пахаваны Францішак, яго бацька і маці. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia