Рамуальд Траўгут
Рамуальд Людвікавіч Тра́ўгут[3][4] (польск.: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псеўданім: Кракоўскі) — генерал, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, адзін з яго кіраўнікоў. Біяграфія![]() Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). У 1862 годзе, у чыне падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку. Жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаўся гаспадаркай. Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863 года, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля вёскі Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 года з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпені 1863 года з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 года кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864 года. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У 1928 годзе ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны ў СССР была створана польская дывізія імя Рамуальда Траўгута[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia