Францішак Савіч
Францішак Андрэевіч Савіч (1815[1], в. Вяляцічы, Пінскі павет, Мінская губерня — 1845, мястэчка Янушпаль[2][3], Валынская губерня) — беларускі публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, папярэднік Кастуся Каліноўскага[4]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска ў сям’і ўніяцкага святара. Рана страціў бацьку. Вучыўся паспяхова, у апошнія гады адначасова з вучобай працаваў хатнім настаўнікам. 9 чэрвеня 1833 года атрымаў за № 91 пахвальнае пасведчанне аб сканчэнні Пінскага павятовага вучылішча. Сёлета ж паступіў у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію на казённы кошт. На станаўленне грамадзянскіх поглядаў Ф. Савіча моцны ўплыў аказаў наглядчык Пінскай павятовай вучылішча Францішак Махніцкі[5]. Дэмакратычнае таварыстваУ акадэміі збліжаецца з украінцам Янам Загорскім. Паступова вакол іх гуртуецца кола аднадумцаў і ў 1836 г. сумесна з сябрамі Ф. Савіч арганізоўвае таемнае студэнцкае «Дэмакратычнае таварыства» (першапачатковая назва — «Крыж і Евангелле»[3]), якое аб’ядноўвала некалькі сот чалавек. Члены таварыства лічылі сябе прадаўжальнікамі справы філаматаў і філарэтаў[6]. Ф. Савіч быў абраны за сакратара і скарбніка. Неўзабаве напісаў для таварыства статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-праклямацыю «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам». Задачамі таварыства Статут абвяшчаў барацьбу з беззаконнем, аказанне дапамогі абяздоленым, уздзеянне на моладзь з мэтай выхавання сумленных і справядлівых грамадзян[3]. Ф. Савіч адзначаў:
Пра ідэі вызвалення роднага края сведчыць і тэкст Савічавае ўлёткі «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам, або Якое наша становішча і што ў цяперашні час трэба рабіць людзям дабрадумным»:
У гэтым часе Ф. Савіч клапоціцца аб колькасным пашырэнні таварыства: перапісвае шматлікія праклямацыі, разважанні і супрэчкі замежных аўтараў, чытае і прапагандуе вызваленчыя ідэі на таменых сходах. Член Ф. Савіча па акадэміі Мацвей Лавіцкі адзначаў, што «ў гэты час ён ужо быў другім Занам»[8]. Паступова «Дэмакратычнае таварыства» набывае выразную палітычную накіраванасць. Свае аддзяленні арганізацыя мела ў розных гарадох, у тым ліку і ў Пінску. Таварыства стала шматлікай і ўмела заканспіраванай рэвалюцыйнай арганізацыяй: прыём новых прыхільнікаў адбываўся выключна па рэкамендацыі, радавыя ўдзельнікі тайнага таварыства не ведала ўсіх членаў, для перапіскі карысталіся «сімпатычным» чарнілам, прыняты былі ўмоўныя псеўданімы і назвы: Савіч — Адам, Загорскі — Яцэк, арганізацыйнае ядро таварыства — Клевань, Вільня — матка, Ашмяны — піўная, Мінская губерня — стадола, Віленская губерня — халупа і інш[9]. Улетку 1837 Ф. Савіч пазнаёміўся з польскім барацьбітом і ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў Шыманам Канарскім. Сустрэча канспіратараў адбылася ў маёнтку Лысава (цяпер Маневіцкі раён Валынскай вобласці)[4]. Неўзабавае віленскае «Дэмакратычнае таварыства» ўступіла ў «Садружнасць польскага народа» ў якасці яго радыкальнага крыла пад назвай «Маладая Польшча». Увесну 1838 Ф. Савіч спрабаваў арганізаваць уласную друкарню. Каб знайсці чалавека, на імя якога можна было выпісаць з Жэневы друкарскую машыну, у маі 1838 у Вільню прыехаў і Шыман Канарскі, аднак тут на яго след натрапіла паліцыя. З дапамогай Ф. Савіча, Ш. Канарскі тайком выехаў з Вільні, але 27 мая 1838 быў затрыманы паліцыяй па дарозе на Ашмяны, на паштовай станцыі Крыжоўка[10]. Ссылка1 чэрвеня 1838 быў арыштаваны і Ф. Савіч за ўдзел у незаконнай арганізацыі. У зняволенні напісаў на польскай мове «Споведзь». Даследчыкі лічаць, што ў ёй адчуваецца моцны ўплыў «Кнігі народа польскага і польскага пілігрымства» Адама Міцкевіча[11]. Следства цягнулася больша восем месяцаў. Утрымліваўся ў Віленскім базыльянскім кляштары. Сучаснікі сведчаць, што за ўвесь час следства Ф. Савіч атрымаў 12 тысяч бізуноў, часта сядзеў у карцары[10]. Допыты вёў старышня следчай камісіі князь Трубяцкі, улюбёнымі словамі якога былі: «Врешь, поросёнок!». Ф. Савіч падрабязна апісаў катаванні ў часе зняволення:
У лютым 1839 следства было скончана. 14 лютага 1839 высланы на Каўказ у салдаты без выслугі. Разам з іншымі арыштантамі пешшу адпраўлены ў Стаўрапаль праз Чарнігаў, дзе захварэў. Там вывучаў горскія мовы, зблізіўся з палонным горцам Алі, якія даў яму рэкамендацыйныя лісты ў Тыфліс. Па выздараўленні канваяваны ў Апшэронскі пяхотны полк у Кізляры, затым у Дэрбент і нарэшце ў Тыфліс. Тут беспаспяхова спрабаваў уцячы. У маі 1840 знаходзіўся ў крэпасці Жыранчы на Каспійскім моры, дзе выконваў таксама і абавязкі лекара. Затым ізноў вярнуўся ў Кізляр. Тут адзін з армянскіх купцоў параіў яму ўцячы за мяжу праз таганрог і даў адрас брата. 22 красавіка 1841 інсцэніраваў самагубства (пакінуў на беразе р. Церак адпаведную запіску і вопратку)[2]. Спачатку дабраўся да Таганрога, але затым накіраваўся на Украіну, каб адтуль трапіць у Румынію. У Балтах (Адэская губерня) захварэў і быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым імем прасядзеў у турме Ціраспаль. У 1843 адпраўлены санітарам у Чарнігаўскі батальён унутранай варты. З дапамогай фельчара, якому аказаў паслугі сваімі медыцынскімі ведамі, увесну 1844 зноў уцёк, дабраўся да Кіева, адтуль накіраваў у Бярдычаў, аднак па дарозе вывіхнуў нагу і вымушаны быў пад імем доктара Гельгега затрымацца ў мястэчку Янушпаль на Жытоміршчыне. Адкрыў у мястэчку лекарскую практыку і праславіўся як надзвычай умелы лекар. У 1845 заслужыў поўны давер мясцовых уладаў і атрымаў замежны пашпарт. Аднак у часе эпідэміі халеры, выконваючы медыцынскія абавязкі, захварэў. Перад смерцю паспеў напісаць успаміны, якія разам са «Споведдзю» перадаў паэту А. Грозе. Гэтыя творы пазней апублікаваў Э. Геленіюш (Іваноўскі). Пахаваны ў в. Астрожак Баранаўскага раёна Жытомірскай вобласці (Украіна). Магіла не захавалася[12]. ПостацьЧлен Ф. Савіча Мацвей Лавіцкі ўспамінаў асаблівыя рысы характару свайго паплечніка:
ТворчасцьТворчая спадчына Ф. Савіча невялікая: гэта яго працы, напісаныя для «Дэмакратычнага таварыства»: «Прынцыпы дэмакратызму», «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам», «Споведзь», мемуары і верш «Там блізко Пиньска, на шыроком полю…»[14]. Мемуары ахопліваюць дзяцінства і юнацтва, віленскі перыяд і службу на Каўказе. Найбольшая літаратурная актыўнасць Ф. Савіча прыпадае на час вучобы ў Вільні. Сам паэт прызнаваўся, што ў час навучання ў акадэміі крыху займаўся літаратурай, пісаў прозу і вершы, нават меркаваў, што было сярод напісанага нешта і таленавітае[11]. Польскія гісторыкі (Б. Ліманоўскі, А. Гілер і іншыя) сведчаць, што беларускія вершы Ф. Савіча распаўсюджваліся рукапісамі па Беларусі і Украіне[15], многія з іх сталі папулярнымі на Піншчыне, дзе яны бытавалі сярод сялянства, перадаваліся вусна і спяваліся як народныя[16]. Э. Паўловіч успамінае, што ён верш Савіча «Там блізко Піньска…» чытаў сваім сябрам, і гэты твор зрабіў на іх моцнае ўражанне:
Творы Ф. Савіча былі апублікаваны ў наступных выданнях:
Ушанаванне памяці![]() У роднай вёсцы паэта яму пастаўлены драўляны помнік. У гонар Францішка Савіча названая адна з вуліц Пінска[18]. Польская пісьменніца Вераніка Трапачынская-Огаркова ўпамінае імя Францішка Савіча ў сваім рамане «Лясныя долы»[16]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia