Заходнепалеская мікрамоваЗаходнепалеская літаратурная мікрамова — усходнеславянская перыферыйная літаратурная мікрамова з 1980-х гадоў, заснавана на аднайменным дыялекце (называным таксама загародскім[1]) заходнепалескіх гаворак (у Беларусі), які ў генетычных адносінах сінтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу[1]. НазваВарыянты назвы ― яцвяжская мова[1]. Саманазвы: заходышнополіська лытырацька волода (г.зн. заходнепалеская літаратурная мова), русыньско-поліська волода (г.зн. русінска-палеская мова), поліська мова (г.зн. палеская мова), јітвјежа волода (г.зн. яцвяжская мова)[1]. КласіфікацыяФілолаг А. Д. Дулічэнка адносіць заходнепалескую літаратурную мікрамову да перыферыйнага тыпу[2] і сцвярджае, што перыферыйныя літаратурныя мікрамовы функцыянуюць у асяроддзі культурна-моўных груп, якія існуюць у межах перыферыйнага (этнічнага) арэала і якія вылучаюцца ў яго рамках толькі мясцовымі асаблівасцямі культурна-гістарычнага і моўнага (дыялектнага) характару, а за большасцю мікрамоў стаяць не нацыі, а так званыя культурна-моўныя і этнамоўныя групы як адгалінаванні ад буйных славянскіх этнасаў-нацый[3]. ГісторыяРэдкія прыклады нерэгулярнага пісьмовага прымянення мясцовых гаворак адзначаны на Палессі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Франц Савіч, пазней Мікола Янчук. У 1907 г. з’явіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар)[4]. Фарміраванне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980-я гады[1] дзякуючы намаганням філолага і паэта Міколы Шэляговіча[1] па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесся. Затым на Беларусі было заснавана таварыства «Поліссе» і пачаў выдавацца адмысловы бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў перыяд у 1989—1994 гг. друкавалася частка матэрыялаў у газеце «Збудінне». У 2021 г. ураджэнец Пінска Аляксей Дзікавіцкі выдаў у Варшаве зборнік вершаў і эсэ «Оньдэ», напісаны заходнепалескай літаратурнай мікрамовай[5]. ПісьменстваДля запісу заходнепалескай мовы выкарыстоўваецца кірыліца беларускага тыпу[4] з літарай j (ёт). Былі таксама спробы ўвесці лацініцу[4]. ПашырэннеСтатыстычныя даныя аб колькасці носьбітаў супярэчлівыя[1]. Прыклад тэкстуВерш Аляксандра Ірванэця «Дзякуем перабудове»:
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia