Фрыдрых VI Швабскі
Фрыдрых VI Швабскі[1] (ням.: Friedrich VI von Schwaben) ці Фрыдрых VI фон Гогенштаўфен (ням.: Friedrich VI von Schwaben; 16 красавіка 1167, Мадыльяна, Італія — 20 студзеня 1191, Ака) — герцаг Швабіі з 1169 года, трэці сын Фрыдрыха Барбаросы і Беатрыс I Бургундскай. БіяграфіяПры нараджэнні атрымаў імя Конрад. Але ў 1169 годзе памёр пяцігадовы Фрыдрых V, старэйшы сын імператара Фрыдрыха Барбаросы, які насіў тытул герцага Швабіі. У 1170 годзе імператар перадаў тытул герцага Швабіі свайму трэцяму сыну, які атрымаў пры гэтым імя Фрыдрых. 20 мая 1184 года Фрыдрых у час святкавання ў Майнцы імператарскім дваром Тройцы быў разам са сваім старэйшым братам Генрыхам прысвечаны ў рыцары. 27 сакавіка 1188 года Фрыдрых абавязаўся разам з бацькам прыняць удзел у Трэцім крыжовым паходзе. 11 мая 1189 года ён разам з арміяй крыжакоў выступіў з Рэгенсбурга. Па дарозе ў Венгрыі ён заручыўся з Канстанцыяй (1177—1240)[2], дачкой венгерскага караля Белы III. Пасля гібелі 10 чэрвеня 1190 года яго бацькі, імператара Фрыдрыха Барбаросы, які патануў у рацэ Салеф, Фрыдрых прыняў камандаванне германскай арміяй крыжакоў. Хоць большая частка крыжакоў пакінула яго армію і адплыла праз Антыёхію на радзіму, Фрыдрых з астатняй арміяй выступіў у кірунку да Іерусаліма. У Трыпалі шматлікія крыжакі захварэлі на малярыю, з-за чаго армія Фрыдрыха яшчэ больш скарацілася. У пачатку кастрычніка 1190 года ён прыбыў да абложанага горада Ака (Акра), дзе і памёр 20 студзеня 1191 года ад малярыі. Пасля яго смерці рэшткі германскіх крыжакоў пакінулі Святую зямлю. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia