Фрына Львоўна Лейтман

Фрына Львоўна Лейтман
Дата нараджэння 14 лістапада 1921(1921-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1985(1985-09-26) (63 гады)
Бацька Леў Мееравіч Лейтман
Род дзейнасці мастацтвазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Альма-матар

Фрына Львоўна Лейтман (14 лістапада 1921, Гарадок — 26 верасня 1985) — беларускі мастацтвазнавец.

Біяграфія

Нарадзілася 11 лістапада 1921 года ў Гарадку ў сям’і Льва Лейтмана, беларускага графіка і педагога.

Вучылася ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР на факультэце гісторыі і тэорыі мастацтваў (1939—1946).

Працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1951—1953), выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава (з 1947).

Творчасць

Асноўныя творы: артыкулы і рэцэнзіі, апублікаваныя ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Знамя юности», «Мінская праўда», у часопісах «Беларусь», «Работніца і сялянка»: «Шлях да стварэння гераічных вобразаў» (1947), «Бліжэй да жыцця» (1948), «Пра пачуццё новага», «Вобраз роднай прыроды» (1954), «Думкі пра жывапіс» (1956), «Кастрычнік у мастацтве» (1957), «Апяваць веліч савецкай эпохі» (195В). Аўтар манаграфія пра У. М. Кудрэвіча (1958).

Крыніцы

Літаратура

  • Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 334.
  • Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С.204
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya