Фёдар Мікалаевіч Жыляк
Фёдар Мікалаевіч Жыляк (25 мая 1957, Карталы, Чалябінская вобласць — 18 красавіка 2025) — беларускі кампазітар і спявак. БіяграфіяНарадзіўся ў 1957 годзе ў Расіі, у Чалябінскай вобласці, дзе тады працавалі яго бацькі-чыгуначнікі. Яшчэ ў маленстве ён разам з сям'ёй прыехаў у Баранавічы. Быў спеваком, у маладосці саліраваў у ансамблі «Сябры». Пасля вярнуўся ў Баранавічы, стаў працаваць у гарадскім Доме культуры і ў 1982 годзе стварыў там музычны гурт «Явар». На працягу 27 гадоў Фёдар Жыляк быў яго кіраўніком, разам з ім гурт атрымаў узнагароды на конкурсах і фестывалях. У 2009 годзе інфармацыя пра кампазітара Фёдара Жыляка і гурт «Явар» увайшла ў энцыклапедыю сучаснай беларускай музыкі. Таксама Фёдар Жыляк супрацоўнічаў з народным тэатрам «Эксперымент», напісаў музыку для больш чым двух дзясяткаў спектакляў і пастановак. Яго песні ўвайшлі ў рэпертуар шэрагу беларускіх выканаўцаў. Сярод вучняў Фёдара Жыляка — спявачка Гюнеш. Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы, аўтар музыкі для гімна горада. Памёр у 2025 годзе. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia