Фёдар Міхайлавіч Стралец
Фёдар Міхайлавіч Стралец (1910—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, стралок 1090-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец. БіяграфіяНарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Навумаўка (цяпер Карукіўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны) ў сям’і селяніна. Украінец. Працаваў лесарубам у лясніцтве. У 1932 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1933 годзе дэмабілізаваўся. Другі раз прызваны ў снежні 1943 года. З гэтага ж часу ў дзеючай арміі. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце. Падчас аперацыі «Баграціён», 24—30 чэрвеня 1944 года стралок 1090-га стралковага палка чырвонаармеец Ф. М. Стралец, удзельнічаючы ў баях за вёску Вялікае Ляда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці і вёску Залітвінне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, агнём з кулямёта адбіў некалькі контратак праціўніка, тым самым нанёс яму значны ўрон у жывой сіле[1]. 30 чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Фёдар Міхайлавіч Стралец загінуў у баі. Памяць
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia