Фёдар Паўлавіч Коршунаў
Фёдар Паўлавіч Коршунаў (нар.15 мая 1934, вёска Траўна, Краснапольскі раён) — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Беларускі вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981), член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1984). БіяграфіяСкончыў Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча ВПС (1957). З 1962г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай АН Беларусі. У 1985-1994 гг.- намеснік дырэктара. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касмічнай і ваеннай тэхнікі. Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 60 вынаходстваў. У сааўтарстве з Г. В. Гатальскім і Г. М. Івановым напісалі працу “Радиационные эффекты полупроводниковых приборов» (1978); разам з Ю. У. Багатыровым і У. А. Вавілавым – «Воздействие радиации на интегральные микросхемы» (1986). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia