Фёдар Рыгоравіч Шкляраў
Фёдар Рыгоравіч Шкля́раў (25 кастрычніка 1925, г. Ветка — 30 кастрычніка 1988) — беларускі краязнавец, калекцыянер. Заслужаны работнік культуры БССР (1988)[1]. Біяграфія3 1938 года працаваў паштальёнам, цесляром, мастаком-афарміцелем і інш. Як самадзейны мастак удзельнічай у абласных і рэспубліканскіх выстаўках, яго творы адзначаліся граматамі і прызамі[1]. 3 1960-х гадоў займайся гістарычным краязнаўствам, у Веткаўска-Старадубскім рэгіёне сабраў унікальную калекцыю старадрукаў XVI—XVIII стст., рукапісных кніг пачатку XVI — пачатку XX ст., абразоў XVII — пачатку XX ст. і прадметаў быту[1]. У 1978 годзе на базе яго калекцыі заснаваны Веткаўскі дзяржаўны музей народнай творчасці. Шкляраў яго першы дырэктар. Адзін са складальнікаў альбома «Веткаўскі музей народнай творчасці» (1994). Частка рукапісных кніг з калекцыі Шклярава захоўваецца ў Пушкінскім Доме ў Санкт-Пецярбургу і ў бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. ПамяцьІмя Шклярава прысвоена Веткаўскаму музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. У сакавіку 2024 года ў гонар Фёдара Шклярава названая вуліца ў Ветцы[2]. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia