Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў
Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў (нар. 15 верасня 1946, в. Іванава Слабада, Клімавіцкі раён — 10 верасня 2019[1], Магілёў) — беларускі графік. БіяграфіяСкончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка – графічны факультэт) у 1971. Вучыўся ў Ф. Гумена і А. Някрасава. Выкладаў У Магілёўскім каледжы мастацтваў (1988—2016). Удзельнік мастацкіх выставак з 1969. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1978. Персанальная выстаўка твораў Фёдара Кісялёва адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня па 22 верасня 2019[2]. ТворчасцьПрацаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі ў жанры пейзажа і нацюрморта. Сярод твораў «Азёрная балада» Архівавана 8 жніўня 2020. (2015), «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Поры года» (1980), работы «Браслаўшчына», «Вартавыя неба» (1973), «Начная змена» (1974), «Проня. Берагі памятаюць», «Мантажнікі» (1975), «Новая лодка», «У краі азёрным», «Бэз» (1976), «Хлеб, мёд», «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982) і іншыя. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Міністэрстве культуры Расіі, Ульянаўскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, іншых музеях горада Магілёва і вобласці, Дзяржаўных установах Польшчы, Францыі, Германіі і ў прыватных зборах многіх краін свету. Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia