Фёдар Уладзіміравіч Кадол
Фёдар Уладзіміравіч Кадол (нар. 1 лістапада 1946, в. Васькоўка, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі. Доктар педагагічных навук (2004), прафесар (2010). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2005). БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (спецыяльнасць «Фізіка», 1967; аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя і гісторыя педагогікі», 1977). Працаваў у Слабадской сярэдняй школа Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (1973—1974, дырэктар), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1974, факультэт псіхалогіі і педагогікі, кафедра педагогікі, з 2003 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання і выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі. УзнагародыГанаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2009). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia