Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бокаў. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 лістапада 1959 года ў склад Слабадскога сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Рудня, Чарамашня і Шчакатава)[1]. 6 лютага 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Міхалкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Ляхаўцы, Малы Бокаў, Рудня і Стараселле)[3], якія 6 ліпеня 1970 года вернуты назад у склад Міхалкаўскага сельсавета[4]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сасновы[5]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Каменскі сельсавет[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2203 чалавекі[7], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1942 чалавекі[9].
Зноскі
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
↑Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 828—VIII ад 19 сакавіка 1975 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Каменкаўскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 9 (1455).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.