Фідэль ДавілаФідэль Давіла Аронда (24 красавіка 1878[1][2], Барселона — 22 сакавіка 1962[1][2], Мадрыд) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Іспана-амерыканскай вайны, Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі. БіяграфіяНарадзіўся ў Барселоне. Бацькі — Матэа Давіла Гіла і Ірэн Аронда Арыя[3]. Ва ўзросце 16 гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1896 годзе[4]. У час іспана-амерыканскай вайны 1898 года служыў у пяхоце на Кубе. У званні падпалкоўніка накіраваны ў Іспанскае Марока, дзе ўдзельнічаў у Рыфскай вайне[4]. У 1929 годзе павышаны да брыгаднага генерала[5], быў начальнікам Генеральнага штаба VII ваеннай акругі[4]. Пасля абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі сышоў у адстаўку і пасяліўся ў Бургасе. У 1936 годзе дылучыўся да змовы нацыяналістаў з мэтай звяржэння ўрада Народнага фронту. У ліпеня, калі змоўшчыкі прыступілі да рэалізацыі путчу, Давіла стаў членам Савета нацыянальнай абароны і прэзідэнтам Дзяржаўнай тэхнічнай калегіі. Адначасна заняў пасаду начальнікам Генеральнага штаба паўстанцкай арміі[6][7]. Пасля гібелі генерала Мола ў авіякатастрофе Давіла змяніў яго на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй[8][9]. 31 студзеня 1938 года прызначаны міністрам абароны ў складзе першага ўрада Франсіска Франка[10]. У жніўні 1939 года стаў генерал-капітанам II ваеннай акругі (Севілья)[11]. З мая 1941 года — начальнік Высокага генеральнага штаба[12], з ліпеня 1945 года — міністр арміі. У 1946 годзе выйшаў у запас[13]. У кастрычніку 1949 года, з нагоды паездкі Франка ў Партугалію, быў выкліканы на дзевяць дзён узначаліць урад[14]. Атрымаў дваранскі тытул маркіза. У 1951 годзе стаў членам Савета Каралеўства і прызначаны прэзідэнтам Вышэйшага геаграфічнага савета[15]. АбвінавачванніБыў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых службовых асоб рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судом за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі і ў першыя гады франкісцкай дыктатуры[16][17][18]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia