Філат Антонавіч Башкінцаў
Філат Антонавіч Башкінцаў (15 сакавіка 1919, г. п. Благавешчанка Алтайскага краю —) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай і Віцебскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат эканамічных навук (1957)[2], дацэнт (1961). БіяграфіяСкончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1941 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП (б) (1948), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957). З 30 ліпеня 1942 года да 30 лістапада 1943 года сакратар Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, з 11 студзеня да 10 ліпеня 1944 г. сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ. З 1945 года на партыйнай і навукова-педагагічнай працы[2]. Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1957—1991, дацэнт кафедры «Палітычная эканомія», у 1974—1980 — загадчык кафедры). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia